Камунальная аварыя ў Рэчыцы / Дняпровец
На перасячэнні вуліц Савецкай і Красікава ў Рэчыцы праваліўся асфальт. На час рамонту там спынілі аўтамабільны рух.
Раённая газета "Дняпровец" піша, што гэта адбылося ўдзень 11 сакавіка. Рамонтныя працы працягвалі ўсю ноч, але завяршыць іх пакуль так і не змаглі.
Спецыялісты прадпрыемства "Рэчыцаводаканал" растлумачылі, што асфальт праваліўся ў выніку пралому трубы цэнтральнага калектара на глыбіні 5 метраў. Складанасць аднаўленчых работ палягае ў тым, што побач з месцам пралому трубы праходзіць лінія "Белтэлекама".
Зранку 12 сакавіка на месца здарэння прыбыла тэхніка прадпрыемства "Беларуснафта". Для бесперапыннай працы калектара камунальнікі паставілі спецыяльныя пампавальныя станцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут