У пацярпелым ад пажару Будслаўскім касцёле аднаўляюцца службы

30/12/2021 - 06:34
У Будслаўскім касцёле аднаўляюцца службы​ / facebook.com/budslau

У Будслаўскім касцёле, які ў гэтым годзе сур'ёзна пацярпеў ад пажару, аднаўляюцца службы. На старонцы касцёла ў Facebook з'явіўся расклад мерапрыемстваў.

Першая служба пройдзе ўвечары 31 снежня. Гэта будзе Святая Імша на заканчэнне года. Яна пачнецца ў 23 гадзіны.

1 студзеня ў 12.00 у касцёле адзначаць урачыстасць Багародзіцы Марыі, на наступны дзень запланавана традыцыйная нядзельная служба.

Нагадаем, пажар у Будслаўскім касцёле здарыўся 11 мая. Агонь знішчыў дах храма. Аднак удалося выратаваць абразы, кнігі і іншыя каштоўныя рэчы. У касцёле ёсць арган XVIII стагоддзя. Грошы на аднаўленне касцёла збірала ўся Беларусь.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі