У Мінску вызвалілі расійскага псіхолага Міхаіла Казлова

15/08/2017 - 14:56

У Мінску вызвалілі расійскага псіхолага і матывацыйнага трэнера Міхаіла Казлова. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Instagram. Як паведамляла Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўвечары 14 жніўня. Казлоў праводзіў трэнінг па персанальным росце, калі ў памяшканне ўварваліся праваахоўнікі ў масках, адзін з іх быў з сякерай у руках. Усіх прысутных паклалі на падлогу, у тым ліку і Казлова. Высветлілася, што затрыманне праводзілі супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. Расіяніна падазравалі ў махлярстве, яго завезлі ў Кастрычніцкі РУУС сталіцы. Нібыта, нейкая жанчына заявіла, што Міхаіл Казлоў яе абразіў і ашуканскім шляхам завалодаў яе грашыма (250 доларамі).

Казлоў пасля вызвалення напісаў, што візіт праваахоўнікаў мог адбыцца з-за “раўнівага мужа” адной з удзельніц трэнінгу. Ён гвалтам забраў сваю жонку, пагражаў Камітэтам дзяржбяспекі. Расіянін сцвярджае, што падчас затрымання яго білі: “не зусім пяшчотны удар бота ў бок і пару яшчэ менш далікатных удараў гумовай дубінкай па галаве”. Казлоў абураны тым, як да яго аднесліся беларускія праваахоўнікі.

Міліцыя паведамляе, што праверка працягваецца.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі