Чаму Офіс не хоча, каб ЕС далучыўся да перамоў ЗША з Лукашэнкам — эфір

08/09/2026 - 00:42

Аляксандр Дабравольскі / Еўрарадыё

Адвакатаваць беларускае пытанне з кожным днём становіцца ўсё больш складана. І размова не толькі пра Офіс Ціханоўскай, але і пра намаганні іншых структур і асобных актывістаў. Краіны кіруюцца найперш сваімі нацыянальнымі інтарэсамі і настроямі ўласных выбаршчыкаў, якія ўсё больш негатыўна ставяцца да эмігрантаў. Любых. А тут яшчэ і пастаянныя канфлікты ў беларускай супольнасці, якія не застаюцца па-за ўвагай ні партнёраў, ні палітыкаў іншых краін.
 
З якімі галоўнымі мэсэджамі выходзіць Офіс да заходніх партнёраў і ці сустракаюць яны разуменне ў суразмоўцаў? Як на іміджы Святланы Ціханоўскай і агулам на беларускай супольнасці адбіваецца канфлікт Сяргея Ціханоўскага са СМІ? Ці чакаць новага візіту Ціханоўскай ва Украіну і што яму можа перашкодзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі