Яраслаў Раманчук
Прэзідэнт Украіны паабяцаў, што неба над Расіяй для авіяпералётаў будзе “закрыта”. Як мінімум яно стане вельмі небяспечным для палётаў. Практычна для ўсіх авіяперавозчыкаў, якія расійскай паветранай прасторай карысталіся, гэта стане непрыемным, але вырашальным пытаннем. Хоць і фінансава стратным. Для ўсіх, апроч “Белавія”…
Чым для “Белавія” стане закрыццё расійскага неба і чым пагражае банкруцтва нацыянальнага авіяперавозчыка? Як доўга і як шмат беларускія прадпрыемствы будуць зарабляць на вайне ва Украіне? Ці магчымая “калійная здзелка” з удзелам Украіны, а “зерневая” — Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук у 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут