"Іслач" упусціла магчымасць яшчэ больш адарвацца ад "МЛ Віцебск" і "Дынама-Мінск"

07/09/2026 - 21:47

"МЛ Віцебск" і "Дынама-Мінск" згулялі ўнічыю. Вынікі 21-га тура Вышэйшай лігі / "Динамо-Минск"

7 верасня завяршыўся 21-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе. "Іслач" магла на камфортныя чатыры ачкі адарвацца ад мінскага "Дынама" і "МЛ Віцебск", але згуляла ўнічыю з "Арсеналам" — 1:1 — і працягвае лідзіраваць у табліцы, апярэджваючы праследавальнікаў на два балы, маючы на гульню больш.

"МЛ Віцебск" і "Дынама-Мінск" распісалі безгалавую нічыю — 0:0. У самой канцоўцы матчу абаронца дынамаўцаў збіў у сваёй штрафной нападаючага "букмекераў", але суддзя пенальці не прызначыў.

"Баранавічы", завяршаючы матч у меншасці, змаглі ўтрымаць перамогу над "Дняпром" — 2:1.

А вось "Белшына" не ўтрымала перамогу над "Нёманам", вядучы па ходзе матчу 2:0. Выніковы лік — 2:2.

"Славія" буйна абыграла "Віцебск" — 3:0.

"Тарпеда-БелАЗ" у сябе дома прайграла "Гомелю" — 1:2.

"Мінск" у гасцях разграміў "Нафтан" — 3:0.

"Дынама-Брэст" у сябе дома толькі ў канцоўцы змагло абыграць БАТЭ — 1:0.

Становішча ў чэмпіянаце:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі