У Беларусі размяшчаецца брыгада РФ, якая абслугоўвае "Арэшнік" — разведка Украіны

07/09/2026 - 16:52

Алег Івашчанка / digirpt.com

У Беларусі размяшчаюцца расійскія вайсковыя часці, якія абслугоўваюць ракетны комплекс сярэдняй далёкасці "Арэшнік". Пра гэта ў інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву "Укрінфарм" заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны Алег Івашчанка.

Ён паведаміў, што на тэрыторыі нашай краіны цяпер размяшчаюцца падраздзяленні 101-й ракетнай брыгады Узброеных Сілаў РФ.

Таксама ён сказаў, што Беларусь дазволіла Расіі размясціць на сваёй тэрыторыі рэтранслятары радыёсігналаў. З іх дапамогай расійскія ўдарныя дроны атакуюць украінскія грамадзянскія аб'екты і крытычную інфраструктуру.

"Калі Беларусь такі дазвол не давала, гэта сведчыць, што Мінск ужо не кантралюе дзейнасць Расіі на ўласнай тэрыторыі", — падкрэсліў Івашчанка.

Разам з тым ён заявіў пра нізкую магчымасць уступлення Беларусі ў вайну і непасрэдную пагрозу з тэрыторыі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі