На каталіцкіх могілках у Мінску ўзводзяць яшчэ адзін сакрэтны будынак

07/09/2026 - 15:49

Будаўніцтва на Залатой Горцы ў Мінску / katolik.life

На мінскіх каталіцкіх могілках на Залатой горцы побач з касцёлам святога Роха пачалі ўзводзіць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамляе выданне katolik.life, грунтуючыся на свежых фатаздымках, заўважаных у сацсетках.

Раней на гэтай тэрыторыі былі каталіцкія могілкі. Участак быў замацаваны за каталіцкай парафіяй, вернікі стварылі там сквер. Потым улады нечакана забралі тэрыторыю і ў 2025-м пачалі маштабную будоўлю засакрэчанага аб'екта. Паводле неафіцыйных звестак, гаворка ідзе пра новы корпус навучальнай установы КДБ — Акадэміі нацыянальнай бяспекі.

Калі будынак быў ужо амаль узведзены, побач пачалося будаўніцтва яшчэ аднаго аб'екта — таксама сакрэтнага.

У вольным доступе інфармацыі пра будаўніцтва няма. Журналісты выявілі толькі, што ў афіцыйнай дакументацыі будаўніцтва пазначанае як "узвядзенне будынка шматфункцыянальнага па вул. Залатая Горка, 5 і 5а, у г. Мінску. 2-я чарга будаўніцтва". Першыя звесткі пра будаўніцтва з'явіліся на сэрвісах дзяржзакупак у жніўні 2026 года.

Калі вырылі катлаван пад першы будынак і паднялі парэшткі пахаваных на могілках, вернікі прасілі перадаць іх для перапахавання. Аднак парафія не атрымала ніякай інфармацыі пра перадачу парэшткаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі