У Кіеў для сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім прыехалі кіраўнікі Польшчы і краін Балтыі. Гэта — прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс і прэзідэнт Эстоніі Алар Карыс. Дабіраліся яны да ўкраінскай сталіцы па чыгунцы. На вакзале прэзідэнтаў сустракаў украінскі прэм'ер Дзяніс Шмыгаль.
Госці з ЕС хочуць падтрымаць Зяленскага і абаронцаў Украіны "у рашаючы для гэтай краіны момант".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут