У цэнтры Мінска на будынак устанавілі герб сербскіх алігархаў

17/06/2019 - 12:18
Бізнес-цэнтр "Капітал Палас" / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

На бізнес-цэнтр BK Capital Palace ўстанавілі герб сербскіх алігархаў Карычаў, якім належыць фірма-забудоўшчык Dana Holdings. Будынак узвялі на месцы знесенага музея Вялікай Айчыннай вайны.

Надпісы па баках ад герба азначаюць Braća Karić [пер. Браты Карыч] і Capital Palace. Пры гэтым на ранніх рэндарах ніякага герба на франтоне не было. Прынамсі, на сайце Dana Holdings малюнак бізнес-цэнтра без герба і якіх-небудзь надпісаў.

Браты Карычы адны з найбуйнейшых дэвелапераў у Беларусі. Іх кампанія Dana Holdings займаецца татальнай забудовай Мінска. За ўвесь час дзейнасці ў Беларусі намаганнямі Dana Holdings да 2019 года было пабудавана і прададзена больш за мільён квадратных метраў. Быў уведзены ў эксплуатацыю адзін з найбуйнейшых у краіне гандлёвых цэнтраў Dana Mall і бізнес-цэнтр Dana Center. У цяперашні час кампаніі холдынга будуюць жылы квартал "Мінск Свет" у раёне былога мінскага аэрапорта, а таксама жылыя комплексы Vogue і "Парк Чалюскінцаў".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі