У Брэсцкай вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпелі трое дзяцей

07/03/2019 - 16:48

У Брэсцкай вобласці ад укусаў кляшчоў пацярпелі сем чалавек, сярод іх — трое дзяцей. Зарэгістраваны і першы ў гэтым годзе выпадак лайм-барэліёзу, інфармуе тэлеканал СТБ. Спецыялісты кажуць, што кляшчы актывізаваліся на месяц раней (у 2018-м першага кляшча выявілі 12 сакавіка, сёлета — 14 лютага) з-за анамальна цёплага надвор'я, якое ўсталявалася ў нашай краіне яшчэ ў канцы зімы. Іх актыўнасць адзначаная і ў лясах, і ў парках і зялёных зонах гарадоў. Патэнцыйна небяспечныя гарадскія тэрыторыі апрацуюць спецыяльным растворам.

Мяркуецца, што найбольшая актыўнасць кляшчоў прыпадзе на другую палову траўня.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі