У Брэсце з кавярні эвакуявалі 17 чалавек

27/04/2018 - 10:04

17 чалавек давялося эвакуяваць з брэсцкай кавярні з-за фальшывага паведамлення пра мініраванне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.

26 красавіка ў 23.10 у Маскоўскі РАУС Брэста з мабільнага тэлефона затэлефанаваў чалавек і паведаміў, што кавярня на Варшаўскай шашы замініраваная. Таксама ён заявіў пра падрыхтоўку выбуху. 

На месца выбывалі следча-аператыўная група, супрацоўнікі РАУС, паставой службы міліцыі, ДАІ, сапёрна-піратэхнічнай групы, МНС і хуткай медыцынскай дапамогі. З установы былі эвакуяваныя 17 чалавек. Але абследаванне кавярні не выявіла выбухованебяспечных прадметаў.

Ілжэмінёрам, як высветлілі праваахоўнікі, быў непрацуючы жыхар аграгарадка Моталь Іванаўскага раёна. Мужчыну затрымалі. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі