У Беларусі аднавіліся ўкраінска-расійскія перамовы. Расійская дэлегацыя прыбыла напярэдадні, украінская — у чацвер. Як піша дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, будуць абмяркоўвацца пытанні неадкладнага спынення агню, аб'яўлення перамір'я і стварэння гуманітарных калідораў "для вывазу мірных жыхароў з разбураных вёсак і гарадоў, ці тых, што пастаянна абстрэльваюцца".
Нягледзячы на вайну ва Украіне, на перамовы зноў прыехаў міністр абароны гэтай краіны Аляксей Рэзнікаў.
Першы раўнд перамоваў прайшоў 28 лютага ў Гомельскай вобласці Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут