У Беларусь перадалі наборы для правядзення 6 тысяч тэстаў на каранавірус

03/04/2020 - 07:08

Сусветная арганізацыя аховы здароўя перадала Беларусі наборы для правядзення 6000 тэстаў на каранавірусную інфекцыю COVID-19. Усе яны нямецкай вытворчасці, паведамляе БЕЛТА.

Гэтыя тэсты ўжо перададзены ў лабараторыю РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі. Раней туды перадалі больш за дзве тысячы тэстаў на каранавірус, якія ў якасці гуманітарнай дапамогі прывезлі з КНР. Напярэдадні Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра створаны запас з больш за 11 тысяч тэстаў.

У нашай краіне налічваецца 300 выпадкаў заражэння каранавірусам, 4 чалавекі памерлі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі