У Багдадзе каля кавярні з марозівам падарвалі машыну. Загінулі 10 чалавек

30/05/2017 - 07:15

Каля кавярні з марозівам у Багдадзе смяротнік падарваў машыну. Ад выбуху загінулі не менш за 10 чалавек, дзясяткі былі параненыя, перадае Бі-Бі-Сі

Варта зазначыць, што 27 траўня ў мусульман пачаўся святы месяц Рамадан. Падчас яго прававерныя мусульмане ў дзённы час адмаўляюцца ад прыёму ежы і вады.

Тэракт адбыўся ў раёне Карада, дзе пражываюць пераважна шыіты. Адказнасць за яго ўзяла на сябе экстрэмісцкая групоўка "Ісламская дзяржава". Дарэчы, гэтая групоўка нярэдка абірае шыітаў аб'ектамі сваіх нападаў, бо лічыць іх вераадступнікамі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі