Трэш-стрымер Mellstroy / t.me/breakingmash
У ноч на 1 кастрычніка трэш-стрымер Mellstroy апублікаваў у сваім тэлеграм-канале відэапаведамленне, што яго затрымалі на запыт Казахстана. Паводле апошніх публічных звестак, блогер знаходзіўся на Кіпры, піша Qumash.kz.
Сапраўднае імя блогера Mellstroy — Андрэй Бурым. Ён ураджэнец Гомеля і грамадзянін Беларусі. У Беларусі яго сацсеткі прызналі экстрэмісцкімі.
"П***да мне. Мяне знайшла паліцыя па запыце гэтых... казахстанцаў. Я цяпер, я цяпер... мне п***да", — кажа ён у відэа. Зранку ў тг-канале з'явілася паведамленне, быццам блогера знайшоў Інтэрпал.
У сацсетках выказваюць меркаванні, што стрымер мог сам зладзіць шоу дзеля хайпу. Некаторыя чытачы Qumash.kz лічаць, што блогера ўжо маглі адправіць у Казахстан.
Пры канцы мінулага года Mellstroy заяўляў, быццам не можа пакінуць Кіпр, бо Казахстан абвясціў яго ў вышук па лініі Інтэрпала па справе аб арганізацыі нелегальнага казіно. У публічнай базе Інтэрпала звестак пра вышук беларуса няма.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут