Грэндандыя / Polarpedia
Дональд Трамп сцвярджае, што дамовіўся з Даніяй адносна лёсу Грэнландыі. Згодна дамове, ЗША атрымае адзінаасобны пастаянны кантроль над бяспекай вострава.
"Акрамя таго, з гэтага часу ні адзін супернік ЗША ніколі не зможа мець базу ў Грэнландыі, забяспечваць Грэнландыі без нашай прамой пісьмовай згоды", — паведаміў амерыканскі прэзідэнт у сваёй сацсетцы Truth Social.
Паводле Трампа, ЗША “неадкладна пачнуць” разгортванне ўласнай “значнай вайсковай прысутнасці” у Грэнландыі і будуць супрацоўнічаць з яе насельніцтвам наконт развіцця і забудовы вострава.
На наступным тыдні падчас Генеральнай Асамблеі ААН Грэнландыя і Данія маюць падпісаць пагадненне аб "умацаванні бяспекі ў Арктыцы і Паўночнаатлантычным рэгіёне". Прэм’ер-міністарка Даніі Метэ Фрэдэрыксен заявіла, што пагадненне "ўмацоўвае агульную бяспеку ў Арктыцы і Паўночнай Атлантыцы" і "адначасова прызнае суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Каралеўства і права грэнландскага народа на самавызначэнне". Канкрэтныя палажэнні дакумента палітык не каментавала.
Грэнландыя знаходзіца на найкарацейшым шляху з Паўночнай Амерыкі ў Еўропу, і гэта яе стратэгічна важнай для ЗША. Трамп заяўляе, што востраў неабходны для яго плана па стварэнні сістэмы супрацьракетнай абароны "Залаты купал", прызначанай для абароны ЗША ад ракетных нападаў з боку Расіі і Кітая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут