Такога не было амаль 30 гадоў: антыўрадавыя пратэсты на Кубе

12/07/2021 - 06:56

На Кубе прайшлі антыўрадавыя пратэсты, чаго не было амаль 30 гадоў, паведамляе "Бі-Бі-Сі". Тысячы пратэстоўцаў у Гаване і іншых гарадах запатрабавалі свабоды, дэмакратыі і больш рашучых дзеянняў уладаў па барацьбе з пандэміяй каранавіруса (за апошнія суткі зарэгістравалі рэкордную колькасць выпадкаў COVID-19). Кубінцы абураныя дэфіцытам электраэнергіі і прадуктаў харчавання.

"Далоў дыктатуру!", "Мы не баімся!" — гэта лозунгі антыкамуністычных дэманстрантаў. Міжволі ўзнікаюць паралелі з пратэстамі 2020 года ў Беларусі (дарэчы, улады Кубы раней выказвалі салідарнасць з Аляксандрам Лукашэнкам).

Прэзідэнт Кубы Мігель Дыяс-Канель абвінаваціў у арганізацыі пратэстаў ЗША і "мафію". Ён заклікаў камуністаў выходзіць на вуліцы і даваць адпор пратэстоўцам. І яны сапраўды выйшлі дапамагаць сілавікам. Адбыліся сутыкненні. Прайшлі затрыманні ўдзельнікаў вулічных антыўрадавых акцый.

ЗША выказалі падтрымку пратэстоўцам.

Гэты і наступныя здымкі — Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі