Пакуль што так і не здалося ўзгадніць дату сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на Дзмітрыя Пяскова, прэс-сакратара расійскага прэзідэнта.
"Не, пакуль так і не ўдалося ўзгадніць графікі двух кіраўнікоў дзяржаў у плане правядзення Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы РФ і Беларусі, працэс працягваецца", — заявіў раійскі чыноўнік.
Раней Крэмль прапаноўваў правесці 9 лютага пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. Напярэдадні пасяджэння меркавалася правесці асабістую сустрэчу кіраўнікоў дзвюх дзяржаваў.