Стральба ў бальніцы чэшскага горада Астрава, загінулі 6 чалавек

10/12/2019 - 08:47

Раніцай 10 снежня ва ўніверсітэцкай бальніцы чэшскага горада Астрава адбылася стральба. Невядомы ў чырвонай куртцы страляў і па пацыентах, і па персанале. Загінулі шэсць чалавек (спачатку паведамлялася пра чатырох загінулых і дваіх пацярпелых, у якіх былі цяжкія раненні). З будынка эвакуявалі дзясяткі чалавек.

Паліцыя прасіла грамадзян дапамагчы ў пошуку стралка, распаўсюджвала яго фота. Пасля стала вядома, што ён застрэліўся. Матывы зламысніка невядомыя. На месца здарэння прыехаў міністр унутраных спраў Чэхіі Ян Гамачак, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

У сучаснай гісторыі Чэхіі больш крывавая стральба адбылася чатыры гады таму, калі ў горадзе Угерскі-Брод загінулі 8 чалавек, стралок застрэліўся.

Падазраваны ў нападзе / idnes.cz

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі