У Вялікабрытаніі затрыманы франтмэн Massive Attack

27/09/2026 - 13:45

Роберт дэль Ная падчас акцыі / Getty Images

У Ліверпулі за акцыю ў падтрымку Палесціны затрыманы франтмэн Massive Attack Роберт Дель Ная. 

Музыка сядзеў ля месца, дзе неўзабаве пройдзе канферэнцыі Лейбарысцкай партыі, і трымаў у руцэ плакат “Я супраць генацыду — я падтрымліваю Palestine Action”. 

Музыку падазраюць у падтрымцы арганізацыі, прызнанай тэрарыстычнай і забароненай ў Вялікабрытаніі з 2025 года. Разам з Дэль Ная затрыманы ілюстратар дзіцячых кніг Крыс Хоўтан і іншыя.

Гэта ўжо другое затрыманне Дэль Ная. У красавіку ён гэтак жа ўдзельнічаў у акцыі Palestine Action на Трафальгарскай плошчы ў Лондане. 

Massive Attack не хаваюць сваёй прапалесцінскай пазіцыі — яны не выступаюць у Ізраілі з 1999 года, бо лічаць палітыку Ізраіля акупацыйнай. Ізраіль абвяргае падобныя абвінавачванні, заяўляючы, што ваенныя дзеянні накіраваныя супраць ХАМАС, а не палесцінцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі