У Беларусь запрасілі працоўных мігрантаў з Непала

27/09/2026 - 12:10

Максім Рыжанкоў і Шышыр Ханал / МЗС Беларусі

У Беларусь прыедуць працоўныя мігранты з Непала — пра гэта на палях ГенАсамблеіі ААН дамовіліся кіраўнік беларускага МЗС Максім Рыжанкоў і яго непальскі калега Шышыр Ханал.

Згодна даным МЗС, летась у нашу краіну прыехала больш за 48 тысяч працоўных мігрантаў — і гэта на 14,3 тысяч больш, чым пазалетась. На сёння ў Беларусі працуюць 23 тысячы грамадзян Туркменістана — яны складаюць амаль палову ад агульнай колькасці працоўных мігрантаў. На другім і трэцім месцы — грамадзяне Расіі і Украіны — 4 677 і 4 389 чалавек адпаведна. У пяцёрку таксама ўвайшлі мігранты з Узбекістану (3 618) і Кітая (3 438). 

На сёння ў Беларусі ўжо працуе 1 038 непальцаў.

Дагэтуль беларускія ўлады ўжо заяўлялі пра недахоп працоўнай сілы ў Беларусі і заключалі дамовы пра дапамогу ў пытанні з уладамі сяброўскіх краін. Меркавалася, што ў нашу краіну прыедуць 150 тысяч працоўных з Пакістану і тысячы грамадзян Узбекістану. З пакістанцамі не атрымалася. Узбекі едуць, але не сказаць, каб масава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі