У 2025 годзе туры ў Беларусь купілі 579 тысяч замежнікаў. З іх 570 тысяч — расіяне

27/09/2026 - 11:25

Турысты з Расіі ў Мінску / 1prof.by

У 2025 годзе Беларусь наведала 579 тысяч замежнікаў, якія прыехалі ў нашу краіну праз турфірмы. Сярод іх — 570 тысяч расіяне. У сярэднім госці заставаліся на 4 дні і агулам заплацілі за туры 225,6 мільёнаў беларускіх рублёў, паведамляе Белстат.

Самымі папулярнымі турыстычнымі кірункамі ў беларусаў летась была Расія і Турцыя — кожную краіну наведала прыкладна па 163 тысячы чалавек. Таксама ў лідарах — Егіпет (112 тысяч), ААЭ (78 тысяч) і Грузія (46 тысяч) — у гэтыя краіны грамадзянам Беларусі не патрэбныя візы. Агулам у турпаездкі за мяжу выязджалі 736 тысяч беларусаў.

Ездзілі беларусы і па сваёй краіне —  2 мільёны чалавек у асноўным выбіралі аднадзённыя паездкі і заплацілі за туры 147,8 мільёнаў рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі