MALDZIS
Ініцыятыва MALDZIS набыла "Слоўнік беларускай гаворкі" Івана Насовіча — першы ў гісторыі поўны навуковы слоўнік беларускай мовы. Кніга, вядомая ў арыгінале як "Словарь бѣлорусскаго нарѣчія", была выдадзеная Імператарскай акадэміяй навук у Санкт-Пецярбургу ў 1870 годзе.
"Слоўнік Насовіча — гэта спроба зафіксаваць свет, які мог знікнуць без следу. І хоць сам Насовіч мысліў у катэгорыях сваёй імперскай эпохі, вынік ягонай дзейнасці і да сёння працуе на беларускую будучыню. Вяртаючы гэты слоўнік у беларускі кантэкст, мы вяртаем сведчанне таго, што беларуская мова стагоддзямі была паўнавартаснай і жывой", — пракаментаваў новы экспанат кіраўнік MALDZIS, былы дыпламат Павел Мацукевіч.
Падтрымаць MALDZIS і дапамагчы вяртаць беларускія гістарычныя артэфакты ў беларускі кантэкст можна па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут