Зборная Беларусі з паразы пачала Лігу нацый

27/09/2026 - 09:59

У Тыране беларусы прайгралі албанцам / АБФФ

26 жніўня зборная Беларусі па футболе пачала чарговы розыгрыш у Лізе нацый УЕФА з паразы ад Албаніі — 0:2. Беларусы пад кіраўніцтвам Віктара Ганчарэнкі няблага пачалі матч, але каманды хапіла ўсяго на 15 хвілін.

На 33-й хвіліне, пасля амаль прыёму карате ў сваёй штрафной у выкананні Арцёма Канцавога, суддзя прызначыў пенальці у вароты беларусаў. Албанцы яго ўпэўнена рэалізавалі.

У канцоўцы першага тайму беларускія абаронцы неахайна згулялі ў сваёй штрафной, за што і былі пакараны голам — 0:2.

Зборная Беларусі ўжо два гады і 19 дзён не перамагае ў афіцыйных турнірах. Антырэкордная серыя складае 11 матчаў.

Затое беларусаў называюць чэмпіёнамі па таварыскіх гульнях. Пры новым галоўным трэнеры зборная здабыла чатыры перамогі ў такіх спарынгах.

Наступны матч у Лізе нацый беларусы правядуць супраць Фінляндыі. У нашай групе С гуляе і зборная Сан-Марына.

To see this content visit the full version of this page.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі