Стала вядома, па якім раскладзе будуць вучыцца школьнікі 28 красавіка

24/04/2018 - 14:20

Стала вядома, па якім раскладзе будуць вучыцца беларускія школьнікі 28 красавіка. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства адукацыі, у працоўную суботу вучням прызначылі расклад панядзелка за 30 красавіка. Па такім жа раскладзе будуць вучыцца і вучні прафесійна-тэхнічных ды сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі.

Адзначаецца, што дзіцячыя садкі ў бліжэйшую суботу працуюць у звычайным рэжыме. Што да ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, то яны 28 красавіка правядуць заняткі па сваіх праграмах.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі