Справа "Белага Легіёна" дайшла да Камітэта па правах чалавека ААН

21/01/2020 - 13:56

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў зварот чатырох удзельнікаў справы "Белага Легіёна" Віктара Данілава, Андрэя Дундукова, Віктара Мароза і Сяргея Стрыбульскага. Пра гэта піша праваабарончы сайт "Вясна". 

Справа "Белага Легіёна" адбылася ў 2017 годзе на фоне шматлікіх "маршаў недармаедаў". КДБ затрымаў некалькі дзясяткаў чалавек і абвінаваціў іх у падрыхтоўцы масавых беспарадкаў і стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання. Некалькі месяцаў фігуранты справы правялі за кратамі. Калі дакументы былі перададзеныя ад КДБ у Следчы камітэт, выявілася, што доказу злачынства няма, і справу спынілі.

Данілаў, Дундукоў, Мароз і Стрыбульскі падалі ў суд заяву аб рэабілітацыі і кампенсацыі маральнай шкоды. Яны патрабавалі па 100 тысяч рублёў кампенсацыі. Некаторыя з фігурантаў справы за час затрымання страцілі працу, шмат у каго пагоршылася здароўе.

Аднак беларускі суд адмовіў экс-"легіёнаўцам" у задавальненні пазову. Вычарпаўшы ўсе сродкі прававой абароны на нацыянальным узроўні, яны звярнуліся ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі