Масуд Пезешкіян і Уладзімір Пуцін / kommersant.ru
Спрабуючы разрадзіць адносіны з Азербайджанам, прэзідэнт Ірана патэлефанаваў Пуціну. Але ў Баку ўсур'ёз узяліся за іранскую пагрозу. І справа не толькі ў "Шахедзе", які атакаваў аэрапорт у Нахічэвані.
Азербайджан абвінавачвае Іран у падрыхтоўцы тэрактаў у амбасадзе Ізраіля, сінагозе і на нафтаправодзе. Мясцовыя СМІ паведамляюць, што азербайджанская Служба дзяржаўнай бяспекі прадухіліла "тэрарыстычныя правакацыі" і збор разведвальных даных на тэрыторыі краіны, арганізаваныя іранскім Корпусам вартавых ісламскай рэвалюцыі.
У размове з Пуціным Масуд Пезешкіян назваў гэтыя паведамленні "ілжывымі чуткамі" і "змовай ворагаў", за якой стаіць Ізраіль. Але прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў падчас пасяджэння савета бяспекі заявіў, што напады плануюцца і здзяйсняюцца іранскімі ўладамі. Ён перавёў у стан поўнай баявой гатовасці азербайджанскае войска.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут