Беларусу кампенсавалі амаль 50 тысяч рублёў пасля няшчаснага выпадку на будоўлі

14/03/2026 - 16:21

Будоўля / Reform.by

Няшчасны выпадак здарыўся ў канцы 2024 года. Падчас выканання работ мужчына ўпаў з вышыні каля 5 метраў на металічную арматуру ад перыльнай агароджы і атрымаў цяжкія траўмы.

Яго даставілі ў лякарню. Пасля пацярпелы доўга лячыўся, перанёс аперацыю.

Яму прысвоілі другую групу інваліднасці са стратай працаздольнасці ў памеры 80% і прызнаннем у неабходнасці пастаяннай медыцынскай дапамогі.

Пасля няшчаснага выпадку на прадпрыемстве мужчыне аказалі матэрыяльную дапамогу памерам 1500 рублёў.

Згодна з актам аб няшчасным выпадку, пацярпелы быў дапушчаны да выканання работ не па спецыяльнасці без правядзення інструктажу і праверкі ведаў на ахову працы.

Вінаватымі прызналі начальніка ўчастка, які не забяспечыў належны кантроль за выкананнем вытворча-тэхналагічнай і выканальніцкай дысцыпліны, і машыніста аўтамабільнага крана.

Вывучыўшы ўсе матэрыялы справы, наступствы здарэння суд пастанавіў спагнаць з арганізацыі на карысць пацярпелага 48,5 тыс. рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі