Больш за тысячу вейпаў захоўваліся ў гаражы
Супрацоўнікі БЭЗ Мінскай вобласці сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх і падатковай выявілі незаконнага прадпрымальніка. Ім аказаўся 17-гадовы мінчанін, вучань 11-га класа.
Падлетак набываў вадкасці для вэйпаў і камплектуючыя для парагенератараў праз месэнджэр і захоўваў іх у арандаваным гаражы для продажу ў Мінску.
Пры аглядзе памяшкання канфіскавалі больш за тысячу ёмістасцяў з вадкасцямі, каля 700 камплектуючых і аднаразовых сістэм курэння.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут