Закінутая вёска / Еўрарадыё
Паводле звестак Белстата, на пачатак 2026 года ў Беларусі налічвалася 23 173 населеныя пункты.
З 2017 года іх колькасць скарацілася на 203. За апошнія дзевяць гадоў больш за ўсё населеных пунктаў ліквідавана ў Віцебскай вобласці.
На другім месцы — Гомельская вобласць, на трэцім — Мінская і Магілёўская вобласці. Найменшая колькасць ліквідацый была адзначана ў Брэсцкай вобласці.
У 2025 годзе ў Беларусі было ліквідавана 9 населеных пунктаў: 5 пасёлкаў і 4 вёскі.
"Часцей за ўсё прычынай ліквідацыі населеных пунктаў з'яўляецца адсутнасць пастаяннага насельніцтва або страта населеным пунктам свайго эканамічнага і сацыяльнага значэння", — адзначаюць эксперты Белгеадэзіі.
Адной з прычын скарачэння колькасці населеных пунктаў з'яўляецца далучэнне аднаго населенага пункта да другога.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут