Ваенкамат дасылае позвы палітвязням, якіх дэпартавалі з краіны

14/03/2026 - 15:51

Ваенны білет

Некаторым былым палітвязням, вызваленым і прымусова вывезеным з Беларусі, сталі прыходзіць позвы з ваенкамата. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Іх просяць вярнуцца ў Беларусь і з'явіцца ў ваенкамат для аднаўлення на вайсковым уліку.

"У выпадку няяўкі без уважлівай прычыны вы можаце быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці", — гаворыцца ў паведамленні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі