Спажыванне алкаголю ў Беларусі вырасла — Піневіч

06/07/2021 - 07:33
Але моладзь стала піць алкаголь радзей і менш​  / pixabay.com

У 2020 годзе ў Беларусі вырасла спажыванне алкаголю, канстатаваў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.

"У Беларусі, паводле статыстычных звестак, рэгіструецца рост ужывання алкаголю на душу насельніцтва ў катэгорыі 15+ . І ў 2020 годзе ён складаў 10,8 л на чалавека", — сказаў міністр.

У сярэдзіне 2019 года прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя казалі, што сітуацыя са спажываннем алкаголю стабілізавалася, і ў апошнія гады паказчык зафіксаваўся на ўзроўні блізу 8,1 літра алкаголю на душу насельніцтва.

Каментуючы цяперашнюю сітуацыю, Піневіч таксама зазначыў, што "ў нашай краіне пераважае паўночная мадэль ўжывання алкаголю, для якой характэрна прыхільнасць да моцных напояў, якія людзі п'юць за кароткі час". Але ёсць і добрыя навіны — менш стала піць моладзь. Акрамя таго, зменшылася, са слоў міністра, колькасць грамадзян, якія стаяць на дыспансерным уліку як алказалежныя, у тым ліку і жанчын. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі