Следчы камітэт: дакументы для экстрадыцыі блогера Матолькі накіраваны

23/03/2021 - 13:03

Начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско распавёў пра расследаванне крымінальных спраў беларускіх блогераў, якія знаходзяцца за мяжой. Ён згадаў Сцяпана Пуцілу, Рамана Пратасевіча і "вядома ж, [Антона] Матольку". Па словах Паско, працэдура выдачы блогераў ініцыяваная "непасрэдна следчым". Далей гэтым пытаннем займаецца Генпракуратура.

"У цяперашні час намі накіраваны ўсе неабходныя дакументы, Чакаем адказ", — цытуе словы прадстаўніка СК БЕЛТА.

Дакументы на экстрадыцыю Пуцілы і Пратасевіча былі высланы раней. Цяпер жа Генпракуратура занялася Матолькам.

У сакавіку Следчы камітэт заяўляў, што рыхтуе дакументы, каб абвясціць блогера Антона Матольку ў міждзяржаўны вышук. На яго пачалі справу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:  "масавыя беспарадкі", "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", "стварэнне экстрэмісцкага фарміравання", "узбуджэнне сацыяльнай варожасці па прыкмеце прафесійнай прыналежнасці" і "дзеянні, накіраваныя на дэстабілізацыю сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і інфармацыйнай абстаноўкі ў краіне, прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы".

Па версіі СК, гэтыя "злачынствы" Матолька ўчыніў праз свой тэлеграм-канал (тады ж было заяўлена, што яго могуць прызнаць экстрэмісцкім).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі