СК пачаў спецвытворчасць на заснавальніка клінікі "Новы зрок"

23/05/2024 - 14:58

Алег Каўрыгін / eyes.lt

Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць на заснавальніка медыцынскага цэнтра "Новы зрок" Алега Каўрыгіна. Гэта азначае, што над ім рыхтуюць завочны суд, бо сам заснавальнік медцэнтра пакінуў Беларусь.

Каўрыгіна вінавацяць у распальванні нянавісці (арт.130), ухіленні ад выплаты падаткаў (арт. 243), ухіленні ад выканання абавязкаў падатковага агента ў пералічэнні падаткаў і збораў (арт. 243-1), ухіленні ад выплаты страхавых унёскаў (арт. 243-3), незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй, боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі (арт. 295), закліках да санкцый (арт. 361), садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-4), дыскрэдытацыі Беларусі (арт. 369-1) і службовым падлогу (арт. 427).

Год таму ў клініку "Новы зрок" прыйшоў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК, установу пазбавілі медыцынскай ліцэнзіі. Прычым пазбавілі задняй датай — ад 2011 года, налічыўшы амаль 12 гадоў "незаконнай працы" без ліцэнзіі. Фірму аштрафавалі на 20 тысяч рублёў і канфіскавалі 17 мільёнаў рублёў, заробленых за 2022 год.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі