"Сігнал Захаду": Расія, імаверна, прывезла "Кінжалы" ў Беларусь

01/11/2022 - 07:43
"Кінжал" і самалёт МіГ-31К / Міністэрства абароны РФ

Расія, імаверна, перакінула ў Беларусь гіпергукавы авіяцыйны ракетны комплекс "Кінжал", каб паслаць сігнал Захаду і ўзмацніць ўяўленне пра Беларусь як пра ўдзельніцу ваеннага канфлікту, гаворыцца ў ранішнім паведамленні брытанскай выведкі.

У Мінабароны Вялікабрытаніі расказалі, што ў іх ёсць здымкі, на якіх прысутнічаюць два знішчальнікі-перахопнікі МіГ-31К. Самалёты, найбольш імаверна, знялі ў той момант, калі яны былі на беларускім ваенным аэрадроме Мачулішчы. Побач, паведамляюць брытанскія ваенныя, стаяў вялікі кантэйнер.

Мінабароны Брытаніі мяркуе, што ў кантэйнеры знаходзіцца снарад AS-24 KILLJOY. Так брытанцы называюць расійскую гіпергукавую ракету "Кінжал". Самалёты МіГ-31К адаптаваныя для яе перавозкі.

На ўзбраенні ў Расіі "Кінжал" стаіць з 2018 года, але раней ён не выкарыстоўваўся ў Беларусі.

"Пры далёкасці больш за 2000 км размяшчэнне KILLJOY ў Беларусі дае Расіі невялікую дадатковую перавагу з гледзішча паражэння дадатковых мэтаў на тэрыторыі Украіны", — адзначаюць у Мінабароны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі