Шкурына хочуць пакараць за адмову выступаць за зборную пры ўладзе Лукашэнкі?

11/12/2020 - 16:03

Беларуская федэрацыя футбола паскардзілася на футбаліста ЦСКА Іллю Шкурына ў Дысцыплінарны камітэт УЕФА. Яна просіць увесці ў дачыненні яго санкцыі за неяўку ў маладзёжную зборную ў верасні 2020 года на матч адбору на Еўра. Аднак УЕФА чакае дадатковых тлумачэнняў сітуацыі. Слуханне па справе Шкурына нібыта прызначана на 14 студзеня 2021-га, паведамляе Betting Insider.

Шкурыну 21 год. У 2019-м ён забіў у чэмпіянаце Беларусі ў складзе "Энергетыка-БДУ" 19 галоў і стаў найлепшым бамбардзірам. У пачатку 2020 года Шкурын апынуўся ў Расіі, у маскоўскім ЦСКА. Аднак замацавацца ў асноўным складзе яму не ўдавалася, першы гол забіў толькі ў жніўні. Быў гульцом маладзёжнай зборнай Беларусі, а вясной сёлета яго ўпершыню выклікалі ў нацыянальную каманду. Пасля прэзідэнцкіх выбараў і разгонаў мірных пратэстаў жніўня 2020-га Ілля Шкурын заявіў, што адмаўляецца выступаць за беларускую зборную да таго часу, пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі