Сем чалавек трапілі ў бальніцы пасля масавай аварыі на МКАД

21/05/2026 - 14:55

Аварыя на МКАД / ДАІ Мінска

Масавая аварыя адбылася зранку 21 траўня на Мінскай кальцавой аўтадарозе.

Як паведамляе прэс-служба мінскай ДАІ, 38-гадовы кіроўца МАЗа, які ехаў па ўнутраным кальцы МКАД, не справіўся з кіраваннем. У выніку грузавы аўтамабіль ўрэзаўся ў Nissan, а той ударам адкінула на Opel, які рухаўся ў спадарожным кірунку. Грузавік працягваў рухацца і збіў яшчэ маршрутку Mercedes, якая сутыкнулася пасля гэтага з Geely.

У бальніцы былі дастаўленыя шэсць пасажыраў маршруткі, а таксама 25-гадовы пасажыр Geely.

Аварыя на МКАД
Аварыя на МКАД

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі