Як выглядаюць дактары ў ЗША, Польшчы, Нямеччыне і Беларусі? Якія сэлфі яны робяць і ці ўвогуле робяць? Каб высветліць гэта, Еўрарадыё зазірнула ў Інстаграм.
Беларускія ўрачы і медсёстры маюць шмат фотаздымкаў з працы: перад аперацыяй, на дзяжурстве і ў хірургічным кабінеце.
Мала чым адрозніваюцца па колькасці здымкаў ад беларускіх польскія дактары. Вось здымкі са шпіталёў у Варшаве.
Адшукаць фотаздымкі нямецкіх дактароў – задача няпростая. Іх амаль няма. Тут два варыянты: або немцы не любяць рабіць сэлфі, або ў бальніцах увогуле нельга фатаграфавацца.
Ну, а гэта здымкі амерыканскіх дактароў у шпіталях Вашынгтона.