Усць-Луга / ru.wikipedia.org
У ноч на 29 сакавіка над Ленінградскай вобласцю Расіі збілі 36 беспілотнікаў. У порце Усць-Луга ў Балтыйскім моры ўспыхнуў пажар.
Пра гэта паведаміў губернатар Ленінградскай вобласці Аляксандр Драздзенка. Паводле яго слоў, пацярпелых няма.
Гэта не першая атака па Усць-Лузе за тыдзень. Папярэдняя была ў ноч на 25 сакавіка. Тады беспілотнікі ўразілі інфраструктуру нафтавага тэрмінала порта Усць-Луга, нагадвае hromadske. Зноў пра ўзгаранне на тэрыторыі порта паведамілі ў ноч на 27 сакавіка. Паводле дадзеных расійскіх Telegram-каналаў, Усць-Луга была пад атакамі пяць дзён запар.
Ва Украіне называюць нафтавы тэрмінал порта Усць-Луга адным з ключавых марскіх партоў Расіі на Балтыцы, праз які Расія ажыццяўляе экспарт сырой нафты і нафтапрадуктаў, у прыватнасці з выкарыстаннем суднаў “ценявога флоту”.
Падчас папярэдніх атак на тэрыторыі порта дальнабойныя дроны трапілі па магутнасцях газавага гіганта “Новатэк”, які з'яўляецца найбуйнейшым расійскім вытворцам звадкаванага газу. Кампанія знаходзіцца пад санкцыямі ЕС і ЗША з 2014 года.
25 сакавіка Reuters паведаміла, што 40% экспарту расійскай нафты было прыпынена пасля атак па Прыморску і Усць-Лузе. Агенцтва адзначае, што гэта “самое сур'ёзнае парушэнне адгрузак у сучаснай гісторыі Расіі”, якая лічыцца другім экспарцёрам нафты ў свеце.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут