Расійскі касманаўт з "Саюза МС-23" затрымаецца, каб прыняць беларускага

13/06/2022 - 06:17

Адзін з чальцоў экіпажу карабля "Саюз МС-23" будзе вымушаны затрымацца на Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС), каб арганізаваць палёт на арбіту беларускага касманаўта. Пра гэта паведаміў кіраўнік Раскосмасу Дзмітрый Рагозін, перадае ТАСС.

Па яго словах, канкрэтны касманаўт, якому давядзецца затрымацца на арбіце, яшчэ не выбраны.

Палёт беларускага касманаўта плануецца як кароткатэрміновы. 

Як распавядала Еўрарадыё, да 15 чэрвеня Беларусь павінна падаць спіс кандыдатаў на палёт у космас. У шорт-лісце будзе 20 прозвішчаў, з якіх выберуць двух — асноўнага касманаўта і дублёра. Яны ўвойдуць у атрад Раскосмасу і будуць рыхтавацца з расійскімі касманаўтамі. 

Беларус адправіцца на арбіту на расійскім караблі ў 2023 годзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі