Расіяне скідаюць бомбы на марыупальскую "Азоўсталь"

19/04/2022 - 09:49

У Марыупалі расійскія войскі скідаюць бомбы на "Азоўсталь". Артылерыя і танкі страляюць па жылым сектары Левабярэжнага раёна горада. Пра гэта ў Telegram напісаў дарадца мэра Марыупаля Пётр Андрушчанка.

"Акупанты наносяць ўдары не толькі звышмагутнымі бомбамі па "Азоўсталі", але з артылерыі і танкаў працягваюць хаатычнае нанясенне удараў па жылым сектары Левабярэжнай раёна, па лініі ад бульвара Меатыды", — паведаміў ён.

Па словах Андрушчанкі, 18 красавіка расіяне адкрылі мірным жыхарам доступ у гэтую зону, каб яны забралі рэчы з дамоў.

Упаўнаважаная Вярхоўнай Рады Украіны па правах чалавека Людміла Дзянісава казала, што на заводзе "Азоўсталь" ад абстрэлаў хаваюцца каля тысячы мясцовых жыхароў. Вяртацца ім няма куды, бо іх дамы разбураныя. "Яны не хочуць быць адпраўленымі ў фільтрацыйныя лагеры і РФ. Сярод іх жанчыны, дзеці і старыя", — заявіла Дзянісава.

Тым часам прадстаўнік "міліцыі ДНР" Эдуард Басурын сёння заявіў пра пачатак штурму "Азоўсталі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі