“Рускі свет” з дастаўкай на дом: у чым яго небяспека і хто на яго працуе? Эфір  

18/08/2026 - 00:32

Дом Масквы ў Мінску

Дзе руская мова — там і “рускі свет”. Прасоўваць ідэалогію якога Расія імкнецца найперш з дапамогай мяккай сілы. І для гэтага ў яе ёсць шэраг адпаведных структур. Да прыкладу, Фонд Гарчакова альбо Маскоўскі Дом суайчынніка. У апошняга шмат філіялаў па ўсім свеце. У Беларусі МДС працуе праз так званы Дом Масквы ў Мінску. І калі вы бачыце, як у беларускіх гарадах хтосьці раздае “георгіеўскія стужкі”, збірае “гуманітарку для байцоў СВА” і ладзіць іншыя прарасійскія шабашы, будзьце ўпэўнены — без агентуры з Дома Масквы не абышлося. Доказы таму сабралі нашы калегі з “Бюро Медыя”.
 
Чаму Дому Масквы так утульна ў Мінску і агулам у Беларусі і што ставяць сабе мэтай яго супрацоўнікі? Што з сябе ўяўляюць мерапрыемствы, якія арганізоўвае ці курыруе Дом Масквы ў Мінску, і колькі гэта каштуе? Якія беларускія арганізацыі супрацоўнічаюць з ДМ, якую небяспеку нясе дзейнасць гэтай расійскай структуры для Беларусі і пры чым тут ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі