Экасцяжына "Бацькавы сцежкі" / orshanka.by
У чэрвені ў Аршанскім раёне адкрылі незвычайную экасцяжыну. Ініцыятары прыдумалі для наведвальнікаў шмат незвычайных актыўнасцяў. З увагі на тое, што экасцяжына знаходзіцца каля вёскі Хімы побач з аграгарадком Александрыя, яе назвалі "Бацькавы сцяжынкі".
Ужо праз некалькі тыдняў у аршанскім лясніцтве сталі заўважаць, што на аб'екце дзейнічаюць вандалы. У выніку экскурсіі па "Бацькавых сцяжынках" зрабілі платнымі. Але ўвядзенне платы патлумачылі не абаронай ад патэнцыйных вандалаў, а проста жаданнем зарабіць грошы, заўважыла "Віцебская Вясна".
Арганізатары спаслаліся на тое, што аграсядзібы і туркампаніі атрымліваюць грошы з турыстаў, якіх прыводзяць на аб'ект. А гэта нібыта "несумленнае выкарыстанне экасцяжыны без фінансавага ўнёску ў падтрыманне інфраструктуры".
Цяпер экскурсія па "Бацькавых сцяжынках" будзе каштаваць 5 рублёў: аплату будзе правяраць супрацоўнік лясніцтва. Арганізоўваць масавае наведванне экасцяжыны мае права толькі турыстычны інфармацыйны цэнтр Аршанскага раёна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут