Долар па 3 рублі: бегчы ў абменнікі ўжо запозна ці яшчэ паспяваем? Эфір

18/08/2026 - 00:33

Андрэй Махоўскі / Еўрарадыё

У Расіі працягваюць гарэць не толькі лагістычныя хабы Wildberries, але і НПЗ. Адпаведна, патрэба як цывільных спажыўцоў, так і (што нават больш важна) расійскага войска ў беларускім паліве застаецца нязменна павышанай. Але што дзіўна — апошнім часам пастаўкі гэтага паліва ў Расію значна зменшыліся. Затое вырас курс долара, і трымаецца вышэй за 3 рублі.

Чаму пастаўкі беларускага паліва ў Расію зменшыліся і як гэта ўплывае на папаўненне беларускага бюджэту? Што адбываецца з курсам долара ў Беларусі і як гэта звязана з сітуацыяй у расійскай эканоміцы? Чаму зняцце амерыканскіх санкцый не дапамагло беларускай “калійцы” і хто выйграе ў бітве за ўраджай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале Беларусы і рынак, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі ў 15:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі