Дождж, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У аўторак, 18 жніўня, у Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у многіх раёнах — моцныя. Месцамі, а па паўднёвым усходзе — на большай частцы тэрыторыі прагрымяць навальніцы. У Мінску моцны дождж пройдзе зранку і ўдзень. Вецер прагназуецца пераменных напрамкаў умераны, месцамі — парывісты, па паўднёвым усходзе пры навальніцах у асобных раёнах чакаецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 градусаў вышэй за нуль, па поўдні будзе да +18 градусаў. Удзень тэмпература не перавысіць 14-20 градусаў цяпла, толькі па паўднёвым усходзе краіны пры праясненнях паветра прагрэецца да +21...+27 градусаў.
У сераду, 19 жніўня, надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы месцамі па поўначы Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. У асобных раёнах магчымыя навальніцы. Вецер будзе заходняй чвэрці парывісты, уначы пераважна па ўсходняй палове, а ўдзень па паўночным усходзе — моцны парывісты. Уначы тэмпература паветра складзе 7-14 градусаў цяпла, удзень прагназуецца +17...+24 градусы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут