Прысуд Сяргею Ціханоўскаму можа быць вынесены 10 лістапада

02/11/2021 - 06:32
Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў зняволенні з траўня 2020 года  / spring96.org

Прысуд па справе Сяргея Ціханоўскага можа быць абвешчаны ўжо 10 лістапада, пра гэта блогер напісаў у лісце з-за кратаў. Вытрымкі прыводзіць "Народная Воля".

Ціханоўскі прызнаецца, што ў шоку ад сітуацыі — перад вырашальным пасяджэннем суда ён застаўся без адваката. У канцы кастрычніка яго абаронцу Наталлю Мацкевіч адхілілі ад выканання прафесійных абавязкаў.

Ціханоўскі піша, што "выдаленне адваката як раз перад судовымі спрэчкамі парушае маё права на абарону", пазбаўляе яго абароны. Ён нагадаў аб тым, што суд праходзіць у закрытым фармаце. Ён не можа запрасіць сведак, не можа далучыць да справы доказы.

"Наталля абараняла мяне з самага пачатку, больш за 500 дзён, і цяпер нават у фінале ёй не далі выступіць. Я ў шоку ад такой несправядлівасці!", —  напісаў Сяргей Ціханоўскі.

Разам з Ціханоўскім па гэтай справе праходзяць палітык Мікалай Статкевіч, а таксама Ігар Лосік, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў. Усіх іх праваабаронцы прызналі палітвязнямі. Следства абвінавачвае іх у арганізацыі "масавых беспарадкаў" падчас падрыхтоўкі і правядзення прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе. Кожнаму з іх ставяць па некалькі артыкулаў КК РБ. Усе яны былі затрыманыя яшчэ да выбараў і з таго часу знаходзяцца за кратамі. Раней Ціханоўскі пісаў, што яму могуць прысудзіць да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі