Пры выбуху аўто ў Кіеве загінуў палкоўнік разведкі Максім Шапавал

27/06/2017 - 11:45

Пры выбуху аўтамабіля ў Кіеве загінуў супрацоўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны палкоўнік Максім Шапавал. Пра гэта паведамляе hromadske.ua са спасылкай на ўкраінскае абароннае ведамства.

Паводле інфармацыі Мінабароны, на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Нацыянальнай паліцыі, ратавальнікі, выбухатэхнікі і эксперты-крыміналісты. 

Здарэнне кваліфікуецца як тэрарыстычны акт. Паводле звестак СМІ, Шапавал кіраваў падраздзяленнем, якое прымала актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на Данбасе.

Яго "Мерсэдэс" узарваўся на скрыжаванні вуліц Саломенскай і Аляксееўскай. Пры выбуху таксама пацярпела 27-гадовая жыхарка Кіева: яна атрымала аскепкавыя раненні. Таксама пацярпеў пажылы мужчына, якога забрала "хуткая".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі