У лістападзе ў Германію праз "беларускі маршрут" трапілі больш за дзве тысячы мігрантаў. Такую лічбу назвала федэральная паліцыя ФРГ, перадае DW.
Паводле звестак паліцыі, з пачатку 2021 года ў Германію так трапіў 9861 чалавек.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021-га. Сітуацыя асабліва абвастрылася ў лістападзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут