Пра брэсцкія гастролі Лукашэнкі, Коўла і аднаўленчыя трэнды ў эканоміцы — эфір

03/08/2026 - 09:14

Вольга Лойка / Еўрарадыё

Пачалася ўборачная кампанія, і Лукашэнка традыцыйна заняўся любімай справай — падарожнічае па палях і прадпрыемствах рэгіёнаў і дае каштоўныя парады ўсім наўкол па ўсіх магчымых тэмах. На мінулым тыдні пашчасціла Брэсцкай вобласці. Найперш аграрыям, але і “Савушкін прадукт” не застаўся без увагі сталічнага гастралёра. Адметна, што гэтая паездка адбывалася ў час, калі, па словах кіраўніка Нацбанка Галоўчанкі, ва ўсёй “эканоміцы назіраецца аднаўленчы трэнд”. Калі не ўлічваць тыя бізнесы, якія былі нейкім чынам звязаны з расійскім Wildberries.

Чым адметныя паездка Лукашэнкі да аграрыяў Брэстчыны і яго візіт на “Савушкін прадукт”?  Што за “аднаўленчыя трэнды” назіраюцца ў эканоміцы, і чаму да гэтага часу не запрацаваў склад Wildberries у Беларусі? Ці варта чакаць у Беларусі вялікую колькасць працоўных мігрантаў, і якімі сігналамі абменьваюцца Мінск з Вашынгтонам і Бруселем? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка ў 13:00. Праграма выходзіць раз на два тыдні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі